Выставка

выставка

Мастацкая выстава, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Альфрэда Ромера

Когда: 20 - 27 красавiка

Дворец искусств
Мастацкая выстава з'яўляецца часткай публіцыстычна-асветніцкага праекта "Альфрэд Ромер", прысвечанага 180-годдзю мастака. Гэтая мастацкая акцыя – вынік творчай працы жывапісцаў і графікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў кастрычніку 2012 года ўдзельнічалі ў мастацкім пленэры, здзейсненым на сродкі Пастаўскага райвыканкама пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі: В. Барабанцаў, М. Драненка, К. Качан, М. Мішчанка, В. Навіцкі, Ю. Платонаў У. Рынкевіч   аўтар і каардынатар праекта, А. Суша, Г. Фядотаў, А. Цыркуноў. Падтрымалі праект  маладыя мастакі ¬   выкладчыкі і студэнты з мастацкіх ВНУ рэспублікі: А. Вырва, І. Свянціцкі, С. Акенчын, Д. Чэрамных, М. Шымбарэвіч, Ю.Чарнега. Зварот увагі шырокай грамадскасці, асабліва маладога пакалення да імёнаў некалі знаных нашых землякоў, а на сёняшні дзень амаль забытых, з’яўляецца данінай удзячнасці сваім продкам за іх высакародную дзейнасць, што ўмацоўвае сацыяльна-гістарычную памяць і ўмацавае нацыянальна-патрыятычныя пачуцці беларусаў.

Альфрэд  Ромер (1832–1887) – жывапісец, рысавальшчык, даследчык гісторыі культуры, удзельнік паўстання 1863-64 гадоў. Ён з'яўляецца знакавай асобай у беларускай культуры перыяду другой паловы ХІХ ст., калі узровень прафесійнага мастацтва ў нашым краі падтрымліваўся абмежаваным колам самаадданых мастацтву творцаў. Нашчадак старажытнага шляхецкага роду, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў дынастыі мастакоў роду Ромераў ён пэўны час жыў і працаваў на Беларусі. Яго жывапісная і графічная спадчына адлюстроўвае высокі ўзровень выяўленчага майстэрства ў перыяд фарміравання прафесійнай школы мастацтва ў нашым краі. На Беларусі захавалася толькі два жывапісных творы А. Ромера (факсімільныя рэпрадукцыі прадстаўлены ў экспазіціі выставы). Свой зямны шлях мастак завершыў у маёнтку Каралінава (зараз вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці). Жыццё і творчасць А. Ромера сведчыць аб выключнай таленавітасці мастака і вучыць нашчадкаў беззапаветнай адданасці служэнню свайму народу.


Выставу можна наведаць з 20 па 27 красавіка 2013 года, з 10.00 да 19.00 гадзін штодзённа.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў
Комментарии powered by Disqus